На сцяне дома №49 па вуліцы Ажэшкі 15 красавіка ўсталявалі шыльду ў гонар пісьменніка, старшыні Гродзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Аляксея Карпюка. У гэтым будынку ён жыў з 1962 па 1976 гады.
Аляксею Карпюк (1920-1992) у гады Вялікай Айчыннай вайны быў партызанскім камандзірам – камандаваў атрадам імя Кастуся Каліноўскага, а ў 1944-1945 гг. – у Савецкай арміі, удзельнічаў у штурме Берліна, быў цяжка паранены. Пасля вайны Карпюк шмат пісаў, у сваіх творах праслаўляў Гродна, подзвігі беларускіх людзей у гады вайны.
Шыльда зроблена Уладзімірам Панцялеевым – скульптарам, ганаровым грамадзянінам Гродна.
Хто такі Аляксей Карпюк і чаму пра яго памятаюць гродзенцы