Таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы стартавалі з адчувальнага падзення долара і еўра, а на фінішы таргоў мінус толькі ўзмацніўся, піша onliner.by.
Па заканчэнні таргоў долар скінуў 3,49 капейкі і фінішаваў з адзнакай у 2,5205 беларускія рублі.
Еўра страціў 3,48 капейкі. Яго выніковы кошт — 2,7367.
Расійскі рубель набраў 0,75 капейкі, і яго сотня скончыла таргі на ўзроўні 3,3744.
— Долар падае да ўсіх валют у свеце, а расійскі рубель падае яшчэ мацней. Гэта звязана з коштамі на нафту, — тлумачыў старшы аналітык «Альпары» Вадзім Іосуб на t*t.by.
Кошты на нафту ў цэлым выраслі за апошнія суткі на 6%. Нагадаем, сёння стартуюць перамовы па нафце краін АПЕК +. Чым яны скончацца, пакуль невядома. На фоне росту коштаў на нафту даляр і еўра ўчора ў Расіі таксама аселі.
Чытайце таксама: Беларусь рассчитывает получить российскую нефть по $ 4 за баррель уже в апреле
У сераду долар страціў 0,08 капейкі і стаў каштаваць 2,5512 рублі. Еўра ўпаў на 0,19 капейкі, да 2,7715. Сотня расійскага рубля знізілася на 1,52 капейкі, да 3,3669.
Як зрэагавалі людзі на ваганні курсу
Нагадаем, што паводле дадзеных Нацбанка, у сакавіку беларусы купілі замежнай валюты ў 6,2 разы больш, чым у студзені. Усяго за тры першыя месяцы ў Беларусі купілі валют на 2,69 млрд даляраў, прадалі на 2,23 млрд долараў.
Адпаведна, попыт у сакавіку перавысіў прапанову на 279,4 млн долараў. У лютым гэты паказнік склаў 128 мільёнаў долараў, у студзені - 44,8 мільёна долараў.