Адключэнне ацяплення ў Гродне пакуль не плануецца, паведамілі ў філіяле «Гродзенскія цеплавыя сеткі» РУП «Гроднаэнерга». Цяпло будзе падавацца ў жылы фонд, сацыяльныя аб’екты, адміністрацыйныя будынкі з-за нестабільнага надвор’я, паведамляе tvgrodno.by.

Ацяпленне адключаць, калі сярэднесутачная тэмпература будзе +8 і вышэй на працягу пяці дзён. Спачатку адключаць у адміністрацыйных будынках, потым — жылым фондзе, і толькі затым — у сацыяльных аб’ектах. Летась ацяпляльны сезон для адміністрацыйных будынкаў скончыўся 9-га красавіка.