Ужо традыцыйна ў красавіку гродзенцы могуць назіраць за дзікімі качкамі на галоўнай пешаходнай вуліцы. На Савецкай птушкі адчуваюць сябе спакойна: не баяцца ні людзей, ні ровараў.

Дзве качкі ўжо некалькі гадоў з’яўляюцца на вуліцы Савецкай у красавіку. Яны ганарліва і незалежна разгульваюць па цэнтры горада, прыцягваючы ўвагу гараджан. Птушак фатаграфуюць, кормяць і абмяркоўваюць. У пачатку красавіка па пешаходнай вуліцы разгульвалі дзве качкі, але 7 красавіка ўжо была адна, яна і патрапіла ў наш аб’ектыў.

Мілата дня: на Савецкай зноў шпацыруюць качкі Мілата дня: на Савецкай зноў шпацыруюць качкі Мілата дня: на Савецкай зноў шпацыруюць качкі

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life