Адключэнне ацяплення ў Гродне пакуль не плануецца, паведамілі ў філіяле “Гродзенскія цеплавыя сеткі” РУП “Гроднаэнерга”. Цяпло будзе падавацца ў жылы фонд, сацыяльныя аб’екты, адміністрацыйныя будынкі з-за нестабільнага надвор’я, паведамляе tvgrodno.by.
Ацяпленне адключаць, калі сярэднесутачная тэмпература будзе +8 і вышэй на працягу пяці дзён. Спачатку адключаць у адміністрацыйных будынках, потым – жылым фондзе, і толькі затым – у сацыяльных аб’ектах. Летась ацяпляльны сезон для адміністрацыйных будынкаў скончыўся 9-га красавіка.


