Паступленне ў Польшчу, да якога рыхтуюцца многія школьнікі з Гродна, можа сарвацца з-за каранавіруса. З-за пандэміі зачыненыя межы, у Польшчы ўведзены жорсткі каранцін. Цяпер не ясна, ці будзе ў цяперашніх гродзенскіх абітурыентаў магчымасць стаць студэнтамі замежных ВНУ.

На сайце Мінадукацыі без змен

Падаўжэнне вясновых канікул пакуль не паўплывала на працягласць навучальнага года ў Беларусі, тэрміны правядзення выпускных экзаменаў і ЦТ таксама не змяніліся. На сайце Міністэрства адукацыі напісана, што апошні званок у беларускіх школах празвініць 30 мая. Іспыты ў 11-х класах запланаваны з 1 па 9 чэрвеня, а цэнтралізаванае тэставанне — з 13 чэрвеня па 4 ліпеня.

Праўда, пакуль ніхто не можа з упэўненасцю сказаць, што ўсё так і будзе.

Школьнікі, якія плануюць паступленне ў Польшчу, беларускімі экзаменамі звычайна не цікавяцца — ім яны проста не патрэбныя. Але ва ўмовах пандэміі ўсё можа змяніцца. Выпускнікі 2020 года, якія планавалі вучыцца ў Польшчы, распавялі Hrodna.life, як сочаць за сітуацыяй з каранавірусам і якія альтэрнатыўныя планы ў іх ёсць.

Дар’я Лубочка: «Без адукацыі не застануся»

«Пайду ў войска, там усім месца хопіць». Гродзенскія школьнікі планавалі паступаць у Польшчу, але COVID-19 можа ўсё адмяніцьДар’я займаецца польскай мовай ужо два гады. Спачатку прыйшла ў грамадскі ліцэй пры арганізацыі «Польска Матеж Школьна», каб проста навучыцца гаварыць на мове суседзяў. Потым вырашыла, што вышэйшую адукацыю таксама хоча атрымаць у Польшчы. Паступаць вырашыла ва Уроцлаўскі палітэхнічны, на інжынера-праекціроўшчыка.

«Пакуль усё пакрыта невядомасцю, — кажа Дар’я, — Але я стараюся не хвалявацца. Тым больш, што цяпер стагоддзе тэхналогій і ўсе экзамены можна правесці анлайн».

На выпадак, калі мяжы не адкрыюць, у Дар'і ёсць запасны варыянт — працягнуць вучобу ў Беларусі. «Раней разглядала варыянты паступаць у беларускія ВНУ, так што без адукацыі не застануся».

Данііл Ліс: «Сачу за навінамі і спадзяюся на лепшае»

«Пайду ў войска, там усім месца хопіць». Гродзенскія школьнікі планавалі паступаць у Польшчу, але COVID-19 можа ўсё адмяніцьДанііл вучыцца ў «польскай школе» (СШ № 36) і плануе паступаць у Акадэмію фізкультуры і спорту ў Гданьску.

«На дадзены момант мне нічога не вядома, — кажа Данііл. — Я сачу за навінамі і спадзяюся на лепшае».

На яго думку, да экзаменаў эпідэмія пойдзе на спад і межы адкрыюць. Калі не, то Данііл гатовы да плана «Б»: «Буду паступаць у каледж, напрыклад, у Гродзенскі электратэхнічны. Або ў войска пайду. Там на ўсіх месца хопіць»

Максім Валюк: «Можа, у наступным годзе?»

«Пайду ў войска, там усім месца хопіць». Гродзенскія школьнікі планавалі паступаць у Польшчу, але COVID-19 можа ўсё адмяніцьМаксім вучыцца разам з Даніілам і паступаць у Акадэмію фізкультуры хлопцы збіраюцца разам. Яснасці з планамі у Максіма не болей, чым у аднакласніка:

«Наконт межаў - толькі Богу вядома», — сумна жартуе ён.

Праўда, вялікія надзеі ўскладае на магчымасці дыстанцыйнай падачы дакументаў у польскія ВНУ і варыянты з дыстанцыйным навучаннем. Ідэю паступаць у Беларусі Максім не разглядае. На крайні выпадак збіраецца адкласці паступленне на год.

Школьнікі кажуць, што ў размовах з аднакласнікамі тэма выпускнога і паступлення адна з самых частых. Маўляў, усе разумеюць, што дзеля эпідэміялагічнай бяспекі і баль, і экзамены могуць адмяніць. Але пакуль большасць спадзяецца на лепшае. «Парад жа 9 траўня не адмяняюць, значыць і выпускны таксама адзначым», — абнадзейваюць школьнікі адзін аднаго.

Дырэктарка школы: «Самі хвалюемся. Сітуацыя цяжкая»

поступление в Польшу / Елена Мелеш, директор лицея имени Элизы Ожешко при Польска Матеж ШкольнаАлена Мелеш, дырэктарка ліцэя імя Элізы Ажэшкі пры арганізацыі «Польска Матеж Школьна», кажа, што падача дакументаў у польскія ВНУ адкрыта да кастрычніка. Ёсць надзея, што да гэтага часу сітуацыя нармалізуецца.

Праўда, яна адзначае: калі не пачнуць працаваць консульствы і не адчыняць мяжы, не ўсе жадаючыя змогуць паехаць вучыцца за мяжу — зараз не ва ўсіх выпускнікоў ёсць візы.

«Нічога не вядома. Я звязвалася з NAWA [дзяржаўнае агенцтва, якое арганізуе экзамены і дае ўрадавыя стыпендыі для замежнікаў з польскімі каранямі - рэд.], яны нічога яшчэ не ведаюць.

Некаторыя вну адкрылі прыём заявак. Будуць у электронным выглядзе прымаць дакументы. Магчыма, нават гутаркі правядуць праз скайп. Такая практыка і раней была ў некаторых навучальных установаў.

Але нічога канкрэтнага пакуль сказаць вучням не можам. Самі хвалюемся. Цяжкая сітуацыя".

Чытай яшчэ:

Выходзіць з дому па адным: у Польшчы ўвялі яшчэ больш жорсткія метады барацьбы з каранавірусам

Выбары прэзідэнта па пошце. Што прапануюць у Польшчы з-за каранавіруса

Польшча і Літва працягнулі рашэнне аб закрыцці межаў, а усіх з працоўнай візай чакае каранцін

Беларус ехаў з Германіі і трапіў на каранцін у Польшчы: вось як гэта выглядае

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life