У Гродне прыватныя кампаніі пераарыентаваліся на вытворчасць сродкаў індывідуальнай абароны. Рэзідэнт СЭЗ “Гроднаінвест” ТАА “Макей” пачало выпуск шматразовых трохслойных баваўняных павязак і пластыкавых ахоўных экранаў, перадае БЕЛТА.
У змену прадпрыемства вырабляе каля 2 тыс. масак. Прадукцыя бязвыплатна перадаецца ў медыцынскія ўстановы горада для абароны персаналу. Сёння павязкі і экраны даставілі ў Гродзенскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу, раней сродкі індывідуальнай абароны перадаваліся ў Гродзенскую ўніверсітэцкую клініку.
Як распавялі ў адміністрацыі Свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”, аб пераводзе вытворчых магутнасцяў на выпуск медыцынскіх масак паведамілі таксама яе рэзідэнты ТАА “МедЛен” і СТАА “Контэ Спа”. Гэтыя меры дазволяць прадпрыемствам захаваць занятасць і забяспечыць краіну неабходным таварам.


