Вечарам 3 красавіка на фасадзе гандлёвага цэнтра OldCity прайшла трансляцыя сцягоў і слоў падзякі медыкам усяго свету за барацьбу з каранавірусам.

На сценах гандлёвага цэнтра з’явіліся сцягі больш чым 15 краін. На 10 мовах былі напісаныя словы падзякі лекарам, медсёстрам, кіроўцам хуткай дапамогі - усім, хто змагаецца за кожнае жыццё па ўсім свеце ва ўмовах пандэміі каранавіруса.

— Гэты праект мы стваралі разам з усім горадам, з кожным, хто сёння хвалюецца і перажывае за сябе, за сваіх блізкіх, стараецца разгледзець у гэты не самы просты момант уласную будучыню. Гэта час, калі вельмі важна памятаць, што мы ўсе разам, не важна, дзе мы менавіта — тут у Гродне на вуліцы Дубко, у Маскве, Варшаве, Вільні, Мілане, Нью-Ёрку ці Токіа, Нью-Дэлі. Важна, каб людзі ў кожнай краіне, і не толькі ў тых, чые сцягі мы сёння высвецілі, ведалі, што ніхто не адзін. І ў гэтыя месяцы нам здаецца, што кожны, хто чытае навіны, удзячны ўрачам, медсёстрам, якія штодня па шмат гадзін запар, робяць усё, каб страшных лічбаў было як мага менш, — распавёў маркетолаг ГЦ «OldCity» Сяргей Іваноў.

Словы падзякі медыкам усяго свету з'явіліся на фасадзе "OldCity" Словы падзякі медыкам усяго свету з'явіліся на фасадзе "OldCity" Словы падзякі медыкам усяго свету з'явіліся на фасадзе "OldCity" Словы падзякі медыкам усяго свету з'явіліся на фасадзе "OldCity" Словы падзякі медыкам усяго свету з'явіліся на фасадзе "OldCity" Словы падзякі медыкам усяго свету з'явіліся на фасадзе "OldCity" Словы падзякі медыкам усяго свету з'явіліся на фасадзе "OldCity" Словы падзякі медыкам усяго свету з'явіліся на фасадзе "OldCity"Словы падзякі медыкам усяго свету з'явіліся на фасадзе "OldCity"

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life

Рэпарцёр, фатограф, краязнаўца. Самы хуткі журналіст Гродна на ровары. Руслана і яго ровар ведаюць многія гараджане: ад чыноўнікаў да бамжоў. Падчас службы ў войску быў разведчыкам, а цяпер даказвае, што выведнік былым не бывае. Працуе ў Hrodna.life з 2013 года, калі сайт яшчэ працаваў пад брэндам «Твой стыль». У канцы 2018 выдаў кнігу «Горад адзін, успаміны розныя», дзе сабраў успаміны гродзенцаў пра 1930−40-я гады.