Беларусь разлічвае атрымаць у красавіку 2 млн т расейскай нафты па кошце каля $ 4 за барэль. Пра гэта сёння журналістам паведаміў прэм’ер-міністр Сяргей Румас, перадае belta.by.
“Сёння, думаю,” Белнафтахім” закончыць перамовы з расійскімі кампаніямі аб пастаўках нафты на красавік. Мы разлічваем атрымаць 2 млн т”, – сказаў ён.
Сяргей Румас падкрэсліў што пастаўкі будуць ажыццяўляцца без прэмій. “Цвёрдая і паслядоўная ўстаноўка кіраўніка дзяржавы аб куплі расійскай нафты без прэміі ў цане вытрымліваецца урадам. Вынікам гэтай пазіцыі з’яўляецца цана, па якой мы будзем купляць нафту ў красавіку з Расійскай Федэрацыі – каля $ 4 за барэль”, – сказаў прэм’ер-міністр.
Па дадзеных агенцтва “Аргус Медыя”, цэны на расейскую нафту цяпер ўпалі да ўзроўня 1998 года.



