29 сакавіка ў 05.26 паступіла паведамленне аб пажары ў ДУА «Гімназія № 7» па праспекце Касманаўтаў, паведамляе grodno.mchs.gov.by.

У выніку знішчана маёмасць у праектарным памяшканні, пашкоджаны два шэрагі крэслаў актавай залы, закураны сцены і столь першага паверху гімназіі.

Прычына пажару выяўляецца.