27 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень тэатра. У гэтым годзе свята адзначаюць онлайн-паказам спектакляў. Гродзенскі драмтэатр таксама адкрывае доступ да некаторых спектакляў з 27 сакавіка.

Вы зможаце паглядзець дзве пастаноўкі 2019 года:

«Камедыя пра нешчаслівага селяніна, яго жонку Маланку, жыда Давіда і Чотра, які страціў сэнс існавання» па п’есе В. Рудава, у пастаноўцы Г. Мушперта.

«Когда мы, мёртвые, пробуждаемся» паводле п’есы Г. Ібсена, у пастаноўцы С. Варнаса:

1 акт
2 акт

Дзеці могуць паглядзець казку «Слонёнок и Луна».

І невялікі сюрпрыз — спектакль 1997 года «Панночка».

Святу амаль 60 гадоў. Упершыню гэты дзень адзначылі ў 1961 годзе. Звычайна ў сувязі са святкаваннем арганізоўваюцца тэатральныя фестывалі, праходзяць тэматычныя выставы і святочныя пастаноўкі. У гэты дзень паказваюць прэм’ерныя спектаклі, уручаюць прэміі, запрашаюць гледачоў сустрэцца з акцёрамі і зазірнуць за кулісы.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life