Аўтарамі малюнкаў стануць пераможцы абласнога конкурсу «Графіці», прысвечанага 75-годдзю Вялікай Перамогі. Удзельнічаць могуць усе жадаючыя, расказаў першы сакратар Гродзенскага райкама ГА «БРСМ» Віталь Дзержаноўскі, піша rgazeta.by.
Конкурс пройдзе ў наступных намінацыях: «75-годдзе Вялікай Перамогі», «Сучасны Гродна», «Ведай Свае Карані» (нацыянальны арнамент, сімвалы Беларусі), «Экалогія. Прыродаахоўная дзейнасць», «Здаровы лад жыцця».
Заяўкі з эскізамі (скетчамі) у фармаце JPG (JPEG) або на папяровым носьбіце памерам А4 прымаюцца да 1 красавіка на электронны адрас brsmgr@mail.ru або ў абкаме ГА «БРСМ» (г. Гродна, вуліца Савецкая, 31).
У 2014 годзе ў пераходзе ўжо рабілі графіці ў рамках акцыі «Must Act — Must Art». Яго зафарбавалі.