Цягам двух тыдняў па справе апыталі пацярпелых і іх прадстаўнікоў, выслухалі сведкаў і разгледзелі матэрыялы справы. У далейшых пасяджэннях павінен быў даць паказанні абвінавачаны і пацярпелы з найбольшай колькасцю эпізодаў. 23 сакавіка суддзя вырашыў зрабіць далейшы разгляд справы закрытым. Публічна аголошваць будуць толькі вынікі судзебных рашэнняў.

Такім чынам, даведацца матывы абвінавачанага не атрымаецца.

У судзе Ленінскага раёна Гродна 9 сакавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўніка гуртка робататэхнікі, які, на думку следства, на ўроках ужываў наркотыкі і схіляў да гэтага сваіх вучняў. Следчымі было выяўлена, што аднаго пацярпелага ён схіліў не менш за 12 разоў да ўжывання наркотыкаў, іншага — не менш як 9, не менш за 3 разы — трэцяга пацярпелага.

Па дадзеных следства, 38-гадовы гродзенец з верасня 2018 года па кастрычнік 2019 года набываў марыхуану і частаваў ёю непаўналетніх — сваіх вучняў. Мужчына вёў курс «Робататэхніка». Гродзенца затрымалі 4 кастрычніка 2019 года. Расследаванне ішло чатыры месяцы. Калі яго затрымалі, апынулася, што за ім сачылі ўжо паўгода — столькі часу ў кабінеце знаходзілася камера.

Бацькі дзяцей не верылі, што такое магло адбыцца. Казалі, што ні разу не адчувалі ў кабінеце паху марыхуаны або цыгарэт. Яны выказаліся аб выкладчыку станоўча: казалі, кошты ў яго курса нізкія, а якасць высокая. У абвінавачанага ёсць жонка і трое дзяцей.

Hrodna.life будзе сачыць за працэсам.

Судзяць выкладчыка робататэхнікі, які частаваў марыхуанай вучняў

Наркакантроль распавёў, як затрымлівалі выкладчыка, які частаваў марыхуанай вучняў

«Падабалася і ўсё». Суд апытаў вучняў, якіх выкладчык частаваў марыхуанай

«Дзеці па ім млелі». Бацькі стаяць гарой за выкладчыка робататэхнікі, якога «ўзялі» за марыхуану

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life