Стваральнік Музея гісторыі яўрэяў Гродзеншчыны Беніямін Ерузалім пачаў збор сродкаў на выданне кнігі «Боль памяці». Яна раскажа аб тым, што перажылі яўрэі Гродна і навакольных мястэчак, калі былі вязнямі гета і канцлагераў.

Збор сродкаў Беніямін Ерузалім пачаў на краўдфандынгавай пляцоўцы ulej.by. Аўтар кнігі плануе сабраць мінімум 1100 рублёў да 12 траўня.

У аснове кнігі «Боль памяці» будуць апавяданні пра лёсы дзяцей — вязняў гродзенскага гета. Таксама ў кнігу будзе ўключаны раздзел пра гісторыю яўрэйскай абшчыны Гродна, копіі архіўных нямецкіх дакументаў часоў Другой сусветнай.

«Кніга „Боль памяці“ гэта вынік васьмігадовай працы над музеем гісторыі яўрэяў Гродзеншчыны. За гэтыя гады ў мяне сабралася мноства дакументальных сведчанняў вязняў гета, якіх ужо няма ў жывых. Гэта іх кнігі, гісторыі пра тое, як яны перажылі гета і канцлагеры. Сабраны ўнікальны матэрыял і таму я вырашыў, што прыйшоў час выдаць кнігу. Я хачу, каб цяперашняя моладзь даведалася пра лёсы сваіх суайчыннікаў - дзяцей вайны. Мая кніга, гэта гісторыя нашага горада, гісторыя нашых людзей», — распавёў Беніямін Ерузалім.


Чытайце таксама:

«Адчувалі сябе свабоднымі толькі ў сне». Гродзенцы чытаюць дзённік вязня яўрэскага гета

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life

Рэпарцёр, фатограф, краязнаўца. Самы хуткі журналіст Гродна на ровары. Руслана і яго ровар ведаюць многія гараджане: ад чыноўнікаў да бамжоў. Падчас службы ў войску быў разведчыкам, а цяпер даказвае, што выведнік былым не бывае. Працуе ў Hrodna.life з 2013 года, калі сайт яшчэ працаваў пад брэндам «Твой стыль». У канцы 2018 выдаў кнігу «Горад адзін, успаміны розныя», дзе сабраў успаміны гродзенцаў пра 1930−40-я гады.