Пакуль ва ўсім свеце з-за пандэміі каранавіруса прыпыненыя спартыўныя і культурныя мерапрыемствы, у Беларусі працягваюць праводзіць матчы ў чэмпіянатах па хакеі, футболе і іншых відах спорту. На гэта сталі звяртаць увагу ў розных краінах.

За спартыўнымі мерапрыемствамі ў Беларусі сталі сачыць за акіянам. Спартыўны журналіст з Паўночнай Караліны Майк Салартэ, які спецыялізуецца на амерыканскім футболе, баскетболе і хакеі, у сваіх выпусках у праграме «Sports night» стаў згадваць у рубрыцы «Where in the world is sports?» («Дзе ў свеце спорт?») пра матчы чэмпіянату Беларусі па хакеі.

19 сакавіка Майк Салартэ распавёў пра чацвёрты паядынак у рамках плэй-оф паміж гродзенскім «Нёманам» і салігорскім «Шахцёрам».

А 20 сакавіка Майк распавёў пра матч мінскага "Юнацтва" і "Дынама-Маладзечна".

На матчы плэй-оф з удзелам «Нёмана» звярнуў увагу яшчэ адзін вядомы амерыканскі журналіст з ESPN Грэг Вышынскі. Цяпер ён заўзее за гродзенскую каманду.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life