Жонка галоўнага трэнера гродзенскага «Нёмана» Сяргея Пушкова Ціна Кацюрбій на ўшанаванні каманды выканала песню, якую напісала ў 2016 годзе. Яна заспявала яе перад камандай і гродзенскімі заўзятарамі ўпершыню.

Песню Ціна напісала яшчэ ў 2016 годзе, калі даведалася, што ў «Нёмана» няма сваёй. Тэкст і мелодыя песні пакладзены на аранжыроўку адной з песняў Bon Jovi, якая на слыху ў заўзятараў, якія наведваюць хатнія матчы «Нёмана». Ціна распавядае, што даўно піша тэксты. Песня для «Нёмана» была напісана каб яднаць каманду і натхняць да будучых перамог.

«Я напісала гэтую песню, калі Сяргей Міхайлавіч прыехаў другі раз у Гродна. Гэтая песня была падарункам і падтрымкай «Нёману», — распавядае Ціна. - Мне паабяцалі, што песню будуць круціць у распранальні перад кожным матчам, каб у каманды быў баявы дух. Так і адбылося.

Выступіць упершыню перад гродзенцамі было незвычайна. Я бываю на матчах «Нёмана» і ведаю, што гродзенцы спяваюць гэтую песню. Мне прыемна, што яна многім спадабалася. І прыемна, што песня стала гімнам-матыватарам".

https://www.instagram.com/p/BhwvT4qhG-Z/?taken-by=raslkulevich

Песню-матыватар хакейнага "Нёмана" ўпершыню выканалі ўжывую перад гродзенцамі