Падведзены вынікі трэцяга этапа сацыяльна-адукацыйнага праекта для вучняў 9-х, 10-х і 11-х класаў «Першыя»: 10 школьнікаў з усёй краіны публічна прадставяць свае ідэі па экалогіі, тэхналогіям, інклюзіі і культурына маштабнай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk. У тым ліку і 10-класнік з Іўя, а таксама 11-класніца з Крэва.
Больш за 1000 школьнікаў прынялі ўдзел у адукацыйных воркшопах у Мінску і крэатонах у Гомелі, Віцебску, Магілеве і Гродне. І больш за 100 з іх даслалі відэапрэзентацыі сваіх ідэй для ўдзелу ў конкурсе. Найбольшую цікавасць беларускія старшакласнікі праявілі да кірунку «Культура" — 39%, а таксама «Экалогія" — 27% і «Тэхналогіі" — 24%, «Інклюзія" — 10%.
Журы выбрала дзясятку найлепшых ідэй. Аўтары прадставяць іх самастойна на маштабнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk, правядзенне якой запланавана на май. Кожны з фіналістаўбудзе рыхтаваць 10-хвілінную прамову для TEDxYouth@Minsk разам з ментарамі - прадстаўнікамі беларускай супольнасці TED. Пасля выніковай прэзентацыі сваіх ідэй усе пераможцы атрымаюць у падарунак iPhoneXs.
У фінал конкурсу прайшлі:
Што можна зрабіць, каб вучні з захворваннямі пазваночніка маглі наведваць заняткі ў школе, як развіваць экалагічную культуру ў Беларусі, якім чынам сучасныя тэхналогіі могуць дапамагчы ў развіцці музеяў і пашырыць выкарыстанне беларускай мовы ў паўсядзённым жыцці - гэта толькі некалькі са шматлікіх пытанняў, што паставілі перад сабой падлеткі.
Найлепшыя праекты вызначаліся па некалькіх крытэрыях. Журы звяртала ўвагу на адпаведнасць ідэі абранай тэме і яе фармулёўку, магчымасць рэалізаваць задуму, а таксама маштабнасць і мэтавую аўдыторыю, арыгінальнасць падыходу да вырашэння пытанняў у сферы экалогіі, тэхналогій, інклюзіі і культуры.
У склад журы, якое ацэньвала праекты, ўвайшлі:
Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» праводзіцца кампаніяй А1 пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk.
Гэта конкурс яскравых ідэй пакалення Z, абвешчаны ў кастрычніку 2019 года для вучняў 9-х, 10-хі 11-х класаў. Ім было прапанавана падзяліцца сваім бачаннем таго, што магло б змяніць навакольны свет ці жыццё канкрэтных людзей у Беларусі да лепшага.
Для таго, каб дапамагчы сфармуляваць гэтыя ідэі школьнікам, арганізатары конкурсу прапанавалі ім вызначыцца з тэматычным кірункам: «Экалогія», «Тэхналогіі», «Інклюзія» і «Культура». А таксама цягам навучальнага года правялі шэраг крэатонаў у Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі і Гродне з удзелам вядомых экспертаў і запусцілі першы беларускамоўны падкаст для моладзі, у якім прафесіяналы з розных сфер дзяліліся парадамі па запуску і прэзентацыі праектаў.
Больш падрабязнайінфармацыі- на сайцеwww.generation.A1.by.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…