Колькасць заражаных каранавірусам ў Беларусі дасягнула 69 чалавек. Папярэднія звесткі Міністэрства аховы здароўя агучвала пазаўчора, і гэта былі 51 чалавек.

Як удакладняе прэс-служба Мінздароўя, з тых, хто захварэў, пад медыцынскім наглядам знаходзяцца 42 пацыента з станоўчымі лабараторнымі тэстамі, але без клінічных праяў хваробы, і 12 — з клінічнымі прыкметамі інфекцыі COVID-19.

Па стане на 9.00 раніцы 20 сакавіка з выздараўленнем выпісана 15 пацыентаў.

Чытайце таксама: Што рабіць, калі захварэлі, і як цяпер будуць працаваць паліклінікі. Інструкцыя ад Мінздароўя

Усяго, пачынаючы з канца студзеня, у Беларусі больш за 19 тысяч чалавек абследаваны на інфекцыю COVID-19. Усяго ў свеце з пачатку эпідэміі захварэла 244 523 чалавекі, з іх 10 030 памерлі і 86 031 вылечыўся (звесткі на раніцу 20 сакавіка).