У сераду, 11 сакавіка, стала вядома, што Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) лічыць цяперашнюю ўспышку каранавіруса новага тыпу пандэміяй. Пра гэта паведамляе ТАСС, піша mperspektiva.ru.
«Мы прыйшлі да высновы, што хвароба COVID-19 можа быць расцэненая як пандэмія», — заявіў на спецыяльным брыфінгу ў Жэневе генеральны дырэктар СААЗ Тэдаос Аданам Габрэйесус.
Па апошніх дадзеных, каранавірусам SARS-CoV-2 заразіліся амаль 119 тыс. чалавек па ўсім свеце, крыху больш за 65 тыс. ачунялі, яшчэ больш за 4,2 тыс. памерлі. Успышка захворвання ўпершыню была зафіксавана ў канцы снежня 2019 года ў кітайскім Ухані. Яго сімптомамі з’яўляюцца падвышаная тэмпература, хуткая стамляльнасць і кашаль з макроццем. Акрамя Кітая хворых выявілі больш чым у 80 краінах свету.
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…