Помнік плануюць усталяваць да чэрвеня, калі ў Гродне пройдзе XIII Фестываль нацыянальных культур. Пра гэта 11 сакавіка на прыёме з жыхарамі горада распавёў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой.

Паставіць помнік прапанавалі гарадскія ўлады.

«Абавязкова павінна з’явіцца нешта да фестывалю. Ёсць у нас добрая ідэя, але не можам ніяк прыняць рашэнне што. Нам ужо прапанавалі цікавыя працы, трэба вызначыцца. Хтосьці кажа дрэнна, хтосьці кажа добра», — распавёў Мечыслаў Гой.

Вядома, што свае працы старшыні гарвыканкама ўжо паказалі Уладзімір Панцялееў — ён прапанаваў святога Губерта з аленем, і Уладзімір Качан — ён хоча паставіць памятны знак, прысвечаны фестывалю нацыянальных культур.

Месца для ўстаноўкі - пляцоўка каля Дома прафсаюзаў па вуліцы Савецкай, дзе раней стаяла драўляная скульптура турыста.


Чытайце таксама:

Гродненский «турист», которого увезли с Советской, встретился с зубром «Валерой»

Беларуская шляхта прыедзе на фестываль нацыянальных культур

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life

Рэпарцёр, фатограф, краязнаўца. Самы хуткі журналіст Гродна на ровары. Руслана і яго ровар ведаюць многія гараджане: ад чыноўнікаў да бамжоў. Падчас службы ў войску быў разведчыкам, а цяпер даказвае, што выведнік былым не бывае. Працуе ў Hrodna.life з 2013 года, калі сайт яшчэ працаваў пад брэндам «Твой стыль». У канцы 2018 выдаў кнігу «Горад адзін, успаміны розныя», дзе сабраў успаміны гродзенцаў пра 1930−40-я гады.