delo.ua
У Польшчы 18 пацверджаных выпадкаў каранавірусу. Дзве асобы ў «вельмі цяжкім стане», паведаміў на прэс-канферэнцыі міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі.
— Прымаем рашэнні, каб перадухіліць распаўсюд каронавіруса. Сёння на нашай ранішняй сустрэчы ўрадавай крызіснай групы мы прынялі рашэнне адмяніць масавыя мерапрыемствы, — >цытуе прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага r**yja.com.
Матчы футбольнага чэмпіянату пройдуць пры пустых трыбунах. У некаторых гарадах прафілактычна закрылі школы і дзіцячыя садкі.
Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі паведаміў, што Польшча ўвяла санітарны і медычны кантроль на ўсіх знешніх межах Польшчы: — Мы пашыраем санітарны кантроль на межах. Уся ўсходняя мяжа: польска-ўкраінская, польска-беларуская, польска-расейская, усе, хто перакрочвае мяжу, будуць праходзіць санітарныя працэдуры. Пункты санітарнага кантролю будуць адкрыты на польска-літоўскай мяжы, а таксама з’явяцца на памежных пераходах усёй польска-нямецкай мяжы.
У Варшаве праходзіць пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі ў справе дзеянняў звязаных з эпідэміяй каронавіруса, якую склікаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Паводле прэзідэнта, сітуацыя ў Польшчы «дастаткова кантраляваная», і папярэдзіў, што хворых на каронавірус у бліжэйшыя гадзіны і дні будзе ўсё больш. Анджэй Дуда таксама заявіў, што ў сувязі з эпідэміяй каронавіруса адмяняе ўсе масавыя выбарчыя сустрэчы, запланаваныя на бліжэйшыя дні.
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…