Пагадненне аб супрацоўніцтве Гродзенскай, Львоўскай і Херсонскай абласцей плануецца падпісаць на Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны ў Гродне, паведаміў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. На мерапрыемстве сустрэнуцца прэзідэнты Беларусі і Украіны.
«Мерапрыемства надасць імпульс развіццю супрацоўніцтва паміж краінамі. У Гродзенскай вобласці, вядома, ёсць свае інтарэсы. Украіна сёння — трэці знешні партнёр вобласці па гандлёвым абароце, які ў мінулым годзе дасягнуў $ 370 млн», — цытуе Уладзіміра Краўцова belta.by.
Ён падкрэсліў, што цяпер у Гродзенскай вобласці ёсць пагадненні аб супрацоўніцтве з 8 рэгіёнамі Украіны. На форуме, як плануецца, пагадненні таксама падпішуць са Львоўскай і Херсонскай абласцямі. Прапрацоўваюцца канкрэтныя сумесныя праекты, варыянты супрацоўніцтва ў розных сферах.
«Чакаем нямала гасцей самага высокага ўзроўню. Для рэгіёну гэта вялікі гонар. Рыхтуемся сур’ёзна, прыводзім у парадак горад, дарогі, вырашаем пытанні, якія тычацца гасцініц», — адзначыў Уладзімір Краўцоў. Падчас форуму пройдуць выстава вытворцаў дзвюх краін і вялікі рамесная кірмаш.
III Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны адбудзецца ў Гродне восенню.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…