Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў вынікі выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак паводле ўзроўню жыцця за 2019 год.

Паводле дадзеных выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, летась беларуская сям’я мела 1357,5 рубля на месяц, у тым ліку ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу — 1459,8 рубля на месяц, у сельскіх населеных пунктах — 1089,5 рубля на месяц.

Выдаткі ў сярэдняй сям'і склалі 1290,3 рубля ў месяц, з якіх 966,5 рубля (74,9%) прыпадае на спажывецкія расходы.

У структуры спажывецкіх расходаў хатніх гаспадарак доля расходаў на ежу склала 38,7%, на нехарчовыя тавары — 32,8%, на аплату паслуг — 25,7%.