«Рашэнне аб гэтым прынята. Для горада гэта вялікі гонар. Пачынаем ужо актыўна рыхтавацца, каб правесці форум на вышэйшым узроўні», — адзначыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, перадае БелТА.
III Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны адбудзецца ў кастрычніку 2020 года. Мерапрыемства традыцыйна праводзіцца ў розных фарматах. Удзел у ім прымаюць прадстаўнікі ўрадавых і дзелавых колаў дзвюх краін, кіраўніцтва мясцовых органаў улады.
Мэта форуму — прадстаўленне эканамічнага патэнцыялу рэгіёнаў Беларусі і Украіны, развіццё новых ініцыятыў і форм эканамічнага, інвестыцыйнага, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва на міжрэгіянальным узроўні.
I Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны праходзіў 25−26 кастрычніка 2018 года ў Гомелі. II Форум рэгіёнаў 3−4 кастрычніка 2019 года прыняў Жытомір.