У гэтым годзе ў Гродне пройдзе Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Падрыхтоўка да яго ўжо пачалася — прэм’ер-міністр падпісаў распараджэнне аб стварэнні аргкамітэта мерапрыемства, паведамляе прэс-служба Саўміна Беларусі.

Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны пройдзе ў трэці раз. Да гэтага сустрэчы беларускіх і ўкраінскіх бізнесоўцаў і прадстаўнікоў улады дзвюх дзяржаў праходзілі ва ўкраінскім Жытоміры і беларускім Гомелі. Галоўная задача бакоў - кантракты і дамовы аб супрацоўніцтве, піша t*t.by.

Таксама ў рамках форуму сустракаюцца прэзідэнты Украіны і Беларусі.

Да 20 лютага аргкамітэт па падрыхтоўцы форуму павінен распрацаваць і зацвердзіць план падрыхтоўкі мерапрыемства. Яго ўзначаліў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Ляшэнка.

Пры неабходнасці аргкамітэт можа прыцягваць да працы кіраўнікоў спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, аблвыканкамаў і іншых арганізацый.