Каля вёскі Горны Квасовского сельсавета паляўнічы застрэліў лісу і адвёз на даследаванне. Жывёла выявілася хворай на шаленства. Вынік палявання: на суседнюю вёску накладзены карантын, а мужчыны праходзяць лячэнне, піша rgazeta.by.

Падрабязнасці распавяла ветэрынарка Гродзенскай райветстанцыі Вольга Шаставіцкая. Падчас палявання сабака пагнала лісу, і адзін з паляўнічых паспеў застрэліць яе. Мужчыны пагрузілі здабычу ў багажнік і адвезлі на даследаванне. Вынікі паказалі наяўнасць віруса шаленства ў драпежніцы. Двое паляўнічых, якія дакраналіся да трупа лісы, праходзяць курс лячэбна-прафілактычнай вакцынацыі супраць шаленства. З 4 студзеня на Горны накладзены двухмесячны каранцін, таксама там правядуць пазапланавы адлоў бадзяжных жывёл.

Дарэчы, у Беларусі вакцынацыя ад шаленства хатніх жывёл абавязковая. Яе неабходна праводзіць штогод.