Міхаэля Якімчыка з бацькам Вітольдам 9 студзеня знайшлі ў Анапе. З хлопчыкам усё добра. Ён сумуе па маме. Заўтра маці адправіцца ў Расію на сустрэчу з сынам. Праваахоўнікі высвятляць матывы ўчынку бацькі, паведамляе grodnonews.by.

У канцы кастрычніка бацька забраў дзіця з саду, пасля чаго перастаў выходзіць на сувязь. Міхаэля адшуквалі праваахоўныя органы і валанцёры. Два з паловай месяцы месцазнаходжанне пяцігадовага хлопчыка і яго бацькі было невядома.