У пачатку студзеня на некалькіх дамах на вуліцы Замкавай з’явіліся дзіўныя надпісы. Больш за ўсё іх можна заўважыць недалёка ад уваходу ў былое гродзенскага гета, на будынку, дзе нядаўна было Ганаровае консульства Украіны.

Уласнік будынка ўжо звярнуўся ў міліцыю. Участковы паабяцаў правесці праверку.

У гістарычным цэнтры горада, на асноўных вуліцах, надпісы і малюнкі на сценах з’яўляюцца рэдка. На Замкавай такой вандалізм здарыўся ўпершыню з 2014 года. Яшчэ нядаўна там працавала камера відэаназірання ад Ганаровага консульства Украіны, але ў студзені 2019 консульства пераехала на вуліцу Кабяка. Таму цяпер камеры няма.

У гэтай частцы Замкавай выпадкі вандалізму адбываліся і раней. У 2014 годзе на сцяне побач з ганаровым консульствам вандалы намалявалі свастыку, а двума гадамі раней аблілі фарбай мемарыяльную дошку ў памяць пра гродзенскае гета.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life