Апошні званок у беларускіх школах прагучыць 30 траўня. Такую дату вызначыла Міністэрства адукацыі.

Іспыты для вучняў дзявятых і адзінаццатых класаў пройдуць з 1 па 9 чэрвеня.

Дзевяцікласнікі будуць здаваць рускую і беларускую мовы, а таксама матэматыку, піша euroradio.fm. Для іх іспытаў абраныя 2, 4 і 9 чэрвеня.

Адзінаццацікласнікаў чакаюць два пісьмовыя іспыты: руская ці беларуская мова — на выбар і матэматыка. Адпаведныя іспыты пройдуць 1, 3 і 5 чэрвеня. Таксама ім давядзецца здаць два вусныя іспыты — па замежнай мове і гісторыі Беларусі.

Вучняў, якія будуць здаваць іспыты па мовах нацыянальных меншасцяў, іспыты па гэтым прадмеце чакаюць у траўні: дзевяцікласнікаў — 21 траўня, а адзінаццацікласнікаў — 22 траўня.

Выпускныя вечары ў школах Мінадукацыі рэкамендуе правесці 10−11 чэрвеня.