У Гродне запрашаюць адзначыць Дзень калекцыянера на «Жывой бібліятэцы» разам са студэнтамі УЗВ і іх калекцыямі.

Цяжка знайсці чалавека, які хаця б аднойчы не пачынаў ствараць якую-небудзь калекцыю. Большасць з нас пачыналі калекцыянаваць з дзяцінства. Для некаторых калекцыянаванне стала захапленнем на ўсё жыццё. Што могуць калекцыянаваць людзі, чым прываблівае іх гэты занятак, што цікавага пра сваю калекцыю могуць распавесці яе ўладальнікі - 22 лютага ў жыхароў Гродна ёсць выдатная магчымасць паглядзець калекцыі, сабраныя студэнтамі праграмы «Універсітэт Залатога Веку». Дзень калекцыянера пройдзе ў фармаце «Жывой бібліятэкі».

Слухачы і госці прадставяць розныя калекцыі:

Аляксандр Сявенка (запрошаны госць) — Шкло 30-х гг. ХХ стагоддзя з Бярозаўкі. Скульптурныя партрэты дзеячаў культуры.

Аляксандр Віктаравіч неаднаразова арганізоўваў у чытальнай зале Аддзела мастацтва Абласной бібліятэкі тэматычныя паказы сваіх калекцый: фатаграфій, старадаўніх кніг, прадметаў рэлігійнага культу і інш.

Тамара Герасіменка — Памяць аб убачаных спектаклях. Тэатральныя праграмкі 70-х — 2000-х гадоў.

Ларыса Кіркевіч — Спадчына продкаў. Фотаальбом, кнігі, ноты, рукадзелле бабулі.

Ала Зайко — Сусветны жывапіс на паштоўках.

Тамара Паўлавіч — Мае любімыя камяні.

Лілія Вільчэўская — Любімы горад. Паштоўкі пра Гродна.

Лілія Грыгарук — Салодкія ўспаміны. Абгорткі ад цукерак.

Таццяна Шапель — Падсвечнікі 19−20 стагоддзяў. Метал, фарфор, шкло.

Уладзімір Рунге — Вакол зямнога шара. Паштоўкі з усіх кантынентаў.

Любоў Зорына — Посуд і дэкаратыўныя вырабы з металу.

Бонус для наведвальнікаў — бясплатныя кансультацыі па прадметах антыкварыяту ад Любові Зорынай.

Арганізатар мерапрыемства — курс «Таямніцы мастацтва» «Універсітэта Залатога Веку». Выкладчыца курса — Любоў Зорына, гісторык мастацтвазнаўства, аўтарка даследаванняў па мастацтве і рамёствах Гарадзеншчыны. Выкладчыца «Універсітэта Залатога Веку» з 2014 года.

Дзе: Гродна, вул. Будзёнага 48а (будынак польскага кансулята), 86 офіс (уваход з унутранага дворыка).

Калі: 22 лютага ў 12.00

Уваход вольны!

“Захавальнікі памяці”. У Гродне запрашаюць на сустрэчу з калекцыянерамі

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах +375 152 62-01-81, +375 29 292−01−81 ці па электроннай пошце uzv.hrodna@gmail.com