Больш за паўсотні гасцей сабраліся 15 лютага на вечарынцы ў тату-салоне «Адважнае Сэрца». Чацвёра гродзенцаў расказалі гасцям аб сваей творасці. Мастачка і спявачка Дар’я Багаслова прадставіла 10 карцін у медытатыўным стылі і лірычны рэпертуар гурта «Раса мечтателей», журналіст і краязнаўца Руслан Кулевіч расказаў пра кнігі вусных успамінаў ды іх герояў, паэтка Аліна Паўлоўская чытала свае вершы, а Аляксандр (Ленан) Гайваронскі выканаў аўтарскія песні.

Дар’я Багаслова ўжо другі раз удзельнічае у праграме закрытага клуба «ТТ». На першай сустрэчы яна выступіла як музыкантка двух гродзенскіх калектываў і правяла відэа-прэзентацыю адной са сваіх карцін. Гэтым разам госці клуба пабачылі яшчэ 10 работ аўтаркі.

«Дар'я ўспрымае свет і праз гукі, як музыкантка, і праз вобразы, як мастачка, — кажа муж і калега мастачкі Дзмітрый Брытанаў. —  Таму яе карціны такія незвычайныя. Яна не баіцца выкарыстоўваць яркія колеры, на яе карцінах ёсць рэльеф і аб’ём. Яе карціны ствараюць такое непаўторнае касмічнае адчуванне».

Песняй «Зірні за небакрай» на верш гродзенскай паэткі Аліны Паўлоўскай Дарья працягнула сустрэчу клуба. Пасля Аліна прачытала яшчэ некалькі твораў са свайго першага зборніка «За небакраем».

Гродзенскі журналіст і краязнаўца Руслан Кулевіч пазнаеміў гродзенцаў са сваімі кнігамі ды іх героямі, паказаў частку старых фотаздымкаў са сваёй калекцыі.Аляксандр Гайваронскі, якога ў горадзе ведаюць як фронтмэна кавер-бэнда «Fair Play» раскрыў гасцям «ТТ» новы бок свёй творчасці. Ён спяваў песні, напісаныя на ўласныя вершы.Наступная сустрэча закрытага творчага клуба адбудзецца праз месяц. Калі хочаце патрапіць на вечарынку — шукайце знаёмства з арганізатарамі.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life

Задай пытанне, дашлі заўвагу або прапануй тэму