Свята ў Гродне запланавана ў Каложскім парку ў суботу, 21 сакавіка, з 13 да 18 гадзін. Такія дадзеныя будуць у заяўцы ў гарвыканкам, якую актывісты пададуць у пачатку наступнага тыдня.

– Мы плануем, што гэта будзе 21 сакавіка, з 13.00 да 18.00 – будзе пазначана ў заяўцы. На сённяшні дзень мы прагаварылі пэўныя актыўнасці, якія хацелі б бачыць у рамках гэтага фестываля, – кажа актывіст Вадзім Саранчукоў.

Сёлета сцэну плануюць не рабіць цэнтральнай кропкай прыцягнення. Сцэна будзе, плануюцца палітычныя і культурныя прамовы, музыкальныя выступы. Але галоўнымі будуць актыўнасці на пляцоўцы. “Плануем правядзенне фестывалю з шэрагам актыўнасцяў, каб максімальна ўцягнуць людзей, каторыя прыдуць на мерапрыемства”, – кажуць актывісты пра фармат свята.

У планах уключыць у фестываль гандлёвы кірмаш, фудкорт, дзіцячую пляцоўку. Актывісты хочуць бачыць рэканструктараў, фотазону, ціры.

– І запрашаем усіх крэатыўных людзей і крэатыўныя пляцоўкі горада і Беларусі далучацца да нашай ініцыятывы, – кажа Вадзім.

Актывісты збіраюць прапановы па актыўнасцях і гуртах, якія гродзенцы хочуць убачыць на мерапрыемстве. Свае пажаданні можна пакідаць у сацсетках тут і тут.

Заяўка ў гарвыканкам будзе пададзена ад імя чатырох чалавек. Гэта людзі, якія падавалі яе ў мінулыя гады, і навічкі, якія далучыліся толькі сёлета. Пасля падачы заяўкі актывісты абвесцяць пра збор сродкаў на святкаванне. Па папярэднім падлікам, на правядзенне мерапрыемства спатрэбіцца 15 000 беларускіх рублёў.

У планах агркамітэту выкарыстаць набор адметнасцяў, якое вылучыць Дзень Волі з шэрагу іншых мерапрыемстваў, якія будуць праводзіць па ўсёй Беларусі. Кшталту пашпартоў БНР і візаў гродзенцаў, якія атрымаюць самыя актыўныя.

Заяўка на Дзень Волі ў Мінску пададзена на 22 сакавіка. То бок гродзенцы маюць магчымасць наведаць два святы. Таксама 22 сакавіка ў Вільні плануецца мерапрыемства да гадавіны забойства Кастуся Каліноўскага.


На Дні Волі ў Гродне будуць раздаваць пашпарты БНР


Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life

Задай пытанне, дашлі заўвагу або прапануй тэму