Кола агляду ў Гродне пачне працу 14 лютага. Узгадненне дакументаў, мантаж канструкцыі, устаноўка пасадачнай платформы і добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі ішло на працягу паўгода, паведамляе grodnoplustv.by. Раней меркавалася, што атракцыён запрацуе ў верасні.

Працягласць паездкі на коле — каля 10 хвілін. За адзін круг змогуць адначасова пакатацца 96 чалавек. Дзякуючы шкляному афармленню кабінак агляд адкрыты на 360 градусаў. Кошт квітка на кола — 4 рублі.

Ілюмінацыя атракцыёну адна з самых сучасных у СНД. За паўгадзіны тут выяўляецца каля 60 малюнкаў, што плаўна змяняюць адзін аднаго.

Гэта самы буйны і высокі атракцыён у Гродне. Гродзенскае кола агляду будзе другім у Беларусі па вышыні і змяшчальнасці пасажыраў. Вышыня «чортавага кола» — 42 метры, як 14-павярховы жылы дом. Кабінкі закрытага тыпу і, дарэчы, унутры прадугледжаны абагравальнікі, таму кола можа «круціцца» круглы год. Для турыстаў прадугледжаны аўдыягід на замежных мовах.

У Гродне раней было кола агляду, у 80-ых гадах. Гродзенцы ўжо паспелі засумаваць па такім атракцыёне. Яно было меншым, 30 метраў, знаходзілася ў Каложскім парку, і пасля 10-ці гадоў эксплуатацыі было дэмантавана.


Когда в Гродно появится колесо обозрения