Самы папулярны блогер у Гродне — Андрэй Дунай, вядомы ў інтэрнэце як «очкастый красавчик». На яго канале на YouTube 1,23 млн падпісчыкаў. У сярэднім відэа гродзенца набіраюць па 400 тысяч праглядаў.

6 лютага Андрэй адзначыў трохгоддзе свайго канала. За першых 100 тысяч падпісчыкаў гарадзенец атрымаў срэбную кнопку YouTube у снежні 2018 года, а ў верасні 2019 гады ён ужо меў на сваім канале за 1 млн падпісчыкаў.

Андрэй здымае вясёлыя відэа са сваім удзелам і сябрамі. Ролікі выходзяць два разы на тыдзень.