Афрыканскі студэнт з Гродна арыгінальна прызнаўся беларускам у любові

Энтані Ачы-Кану з Нігерыі, які вучыцца ў Гродзенскім аграрным універсітэце, вырашыў арыгінальным чынам прызнацца беларускім дзяўчатам у любові. Для гэтага 22 красавіка ён размясціў невялікае відэа ў сваім Instagram.

«Беларускі – мілыя дзяўчыны, вось што мяне матывавала зрабіць гэта відэа. На мой невялікі досвед магу сказаць, што яны прыветлівыя да незнаёмцаў і не ўцякаюць, як іншыя. Яны адкрытыя да знаёмстваў і спрабуюць пазнаць лепш новага чалавека. Я адчуваю сябе жаданым ужо», – распавёў Энтані Hrodna.life.

View this post on Instagram

#belarussiangirl #grodno #mood #kindcomments @fails_vidos

A post shared by Antonio (@antonio_winger) on

Энтані вучыцца ў аграрным універсітэце на эканаміста, але хацеў бы сябе паспрабаваць у прафесійным футболе. Пакуль жа ён гуляе на аматарскім узроўні за адну з гродзенскіх каманд.

Дарэчы, дзяўчаты ўжо пачалі адказваць на яго кароткае відэа. Напрыклад, яны рэагуюць вось так:

View this post on Instagram

#belarussiangirl #kindcomments #mood @mad_video

A post shared by Antonio (@antonio_winger) on

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Афрыканскі студэнт з Гродна арыгінальна прызнаўся беларускам у любові

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: