Польская паліцыя шукае вінаватых у нападзе на іншаземцаў у Торуні, піша Gazeta Wyborcza. Напад адбыўся ўначы з суботы на нядзелю ў Старым горадзе. Пацярпелі пяць чалавек, сярод якіх быў і грамадзянін Беларусі.

Здарэнне адбылося каля 1.30 ночы. Ахвярамі сталі грамадзяне Беларусі, Польшчы, Расіі і Украіны. Сябры размаўлялі паміж сабой па-руску, гэта і стала прычынай нападу. Супрацоўнікі паліцыі заявілі прэсе, што напад адбыўся паводле нацыянальнай прыкметы.

— Атрыманыя да цяперашняга часу дадзеныя сведчаць аб тым, што інцыдэнт адбыўся на нацыянальным узроўні. Выявы злачынцаў былі запісаны камерамі назірання, — паведамілі ў мясцовай паліцыі. Паліцыянты шукаюць сведак здарэння і тых, хто дапаможа апазнаць нападнікаў. Іх было сямёра.

У Польшчы з крыкам "Польшча для палякаў!" збілі грамадзяніна Беларусі. Але ён аказаўся палякам
Адзін з нападнікаў

— Сумленне не спыніла іх пабіць нават дзяўчыну. У сябра, рэпатрыяванага паляка, пералом чарапной косці, але, на шчасце, гэта не так ужо і сур’ёзна. На нас напалі з лозунгамі «Польшча для палякаў» і «Е… украінцаў» — паведаміла адна з ахвяр у Facebook. - Больш за ўсё мяне палохала пасіўнасць людзей, якія не рэагавалі на сітуацыю.

«Радыё С**бода» скантактавалася з маладым чалавекам. У размове ён дадаў, што самыя сур’ёзныя траўмы атрымаў паляк, які рэпатрыяваўся з Расіі. Яму будуць рабіць аперацыю. Сярод ахвяраў быў і грамадзянін Беларусі, этнічны паляк. Пра гэта сказаў «С**бодзе» згаданы сведка.

— Ён не ў шпіталі. З ім усё ў парадку.

Сведка збівання расказаў, што нападнікі накінуліся на іх, потым сышлі, а праз некаторы час вярнуліся і працягвалі біць.

У Польшчы з крыкам "Польшча для палякаў!" збілі грамадзяніна Беларусі. Але ён аказаўся палякам
Нападнік

Нядзельны інцыдэнт у Торуні асудзіў мэр Міхал Залескі.

— Гэта бандытызм і надзвычайная праява нянавісці, з якімі нельга змірыцца. Я рашуча асуджаю такія паводзіны! Я спадзяюся, што паліцыя хутка выявіць вінаватых, а суд іх пакарае. Нуль талерантнасці да бандытаў!