Абноўлена. Паркоўка на Вялікай Траецкай за крамай “Абухаўскі” пасля добраўпарадкавання стане платнай, а ўласніка для яе будуць шукаць праз гарадскі аўкцыён. Пра гэта паведамляла «Гродненская праўда» са спасылкай на гарвыканкам, аднак праз нейкі час навіну адрэдагавалі. 

Як піша autogrodno.by, інфармацыя аб пераходзе паркоўкі ў статус платнай пакуль не пацвердзілася. Пытанне застаецца адкрытым.

На паркоўцы, разлічанай на некалькі сотняў аўтамабіляў, прадугледзяць магчымасць спыняцца турыстычным аўтобусам – пра гэтыя планы было вядома яшчэ летась.

Стаянку закрылі для карыстання з 10 лютага. Гэта звязана з падрыхтоўкай да замены састарэлых камунікацый на Вялікай Траецкай.

Чытаць таксама: Што новага з’явіцца вясной у раёне Вялікай Траецкай?

Задай пытанне, дашлі заўвагу або прапануй тэму