Два гады таму мы пісалі пра двух хлопцаў, якія першымі запусцілі ў Гродне вытворчасць акуляраў у драўлянай аправе. Адзін са стваральнікаў мясцовага брэнда «Mark Twain» Мікіта Антанавіч сур’ёзна хворы. Упершыню пост аб дапамозе ён апублікаваў у сваіх сацыяльных сетках 5 лютага.

Два гады таму ў Мікіты выявілі рак. Да хваробы хлопец займаўся распрацоўкай брэнда акуляраў «Mark Twain» і танчыў у гродзенскім калектыве «Белыя росы». За час хваробы хлопец перанёс дзясятак хіміятэрапій і некалькі аперацый. Гродзенец кажа, што беларускія лекары зрабілі ўсё магчымае, але хвароба не сыходзіць. На сённяшні дзень адзіны шанец — лячэнне ў Германіі.
Але на гэта сродкаў у яго няма.

https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=1 054 157 594 940 708&id=100 010 394 325 921&__xts__%5B0%5D=68.ARAPODLeX0beXUKjLRiN9d3Qk1rjD9vSJxvtbbkAbPgvdA83PGz9A0UKVdKX9Cug1−27TD5RQwBAggRtae_SgMLAp87Wn_-gUv6dguc8SlH7_VxxRM5jSU7LryuRcOI-RyUENVh4aH8LOURZEFw5rWc3CmPM1kt4eRHfvERUI-G833XCbw-3LoO5V1tgPUZGiRyHckjC4hqH7hNNdqWV-4jM1_tgixg8KOVV5Ugj4fkfcDmTAWVz_tE4ce12f13DtClsv7wRye0790_LhYfHAAaIDS2YbaQ_P-u5&__tn__=-R