Гродзенскі раённы выканаўчы камітэт падвёў вынікі конкурсу на найлепшую пастаноўку ідэалагічнай работы ў арганізацыях Гродзенскага раёна у 2019 годзе, паведамляе rgazeta.by.
У групе «Сельскагаспадарчыя, лесагаспадарчыя арганізацыі» дыплом I і 20 базавых велічынь (540 рублёў) Гродзенскі раённы выканаўчы камітэт прысудзіў сельскагаспадарчаму вытворчаму кааператыву «Прагрэс-Верцялішкі».
Дыплом II ступені і 15 базавых велічынь (405 рублёў) атрымалі ўнітарнае аграрнае прадпрыемства «Гродзенская агароднінная фабрыка» і філіял «Скідзельскі» адкрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат «Скідзельскі».
Трэцяе месца падзялілі сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Свіслач» і сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў імя І.П.Сянько. Кожны атрымаў па дыплому і грашоваму ўзнагароджанню ў 10 базавых велічынь (270 рублёў).
У групе «Арганізацыі сацыяльнай сферы, установы, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі» першае месца заняў «Скідзельскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй» (20 базавых велічынь або 540 рублёў). Другое і трэцяе месца падзялілі ўстановы адукацыі горада Скідзель СШ № 1 і СШ № 3 адпаведна (15 (405 рублёў) і 10 базавых велічынь (270 рублёў).