нерухомасць у Гродне

Экспрэс-канферэнцыя «Старт 0» пройдзе у Гродне 30 студзеня. Тэма сустрэчы — бюджэтныя падарожжы. Сямёра спікераў адзеляцца досведам, як падарожнічаць з дзецьмі, аб’ехаць ўсю Беларусь аўтастопам, альбо пакарыць горныя вяршыні. Арганізатары і ўдзельнікі рассказалі Hrodna. life, чаму гораду патрэбны такія сустрэчы і каму будзе цікава іх наведаць.

Гэта ўжо другая сустрэча праекта «Старт 0». Першую канферэнцыю Андрэй Віктараў вырашыў правесці ў канцы 2019 года.

«Мне самому хацелася быць удзельнікам такога мерапрыемства, але іх не было. Вырашыў арганізаваць сам. Сэнс канферэнцыі - у перадачы вопыту ад спікера да слухача. Мне хацелася, каб людзям было карысна, каб яны маглі прыйсці, паслухаць, прааналізаваць інфармацыю, зрабіць высновы і не дапусціць некаторыя памылкі ў будучыні», — распавядае арганізатар.

Як пачаць рабіць тое, што да гэтай пары не рашаўся.  Канферэнцыя “Старт 0” пазнаёміць з тымі, хто ў тэме

«Вельмі складана прыйсці ў новую сферу. Бывае, нават складана пачаць гугліць. Падумаў, што было б выдатна, калі б людзі натхніліся рэальнымі гісторыямі і вырашылі дзейнічаць».

4 дні і 7 рублёў

Андрэй Віктараў - кансультант, трэнер і бізнес-апавядальнік.


Чытайце таксама: Што зрабіць, каб на вашу імпрэзу НЕ прыйшлі: 7 шкодных парадаў ад эксперта


Ён кажа, што ідэя правесці ў Гродне канферэнцыю для тых, хто хоча «стартануть», паўстала раптоўна і захацелася адразу ж яе рэалізаваць.

«У нядзелю ўвечары працэс быў запушчаны, а ў чацвер адбылася канферэнцыя. Знайсці спікераў было не складана. Я добра ведаў усіх выступоўцаў. З некаторымі пазнаёміўся, калі вучыўся ва ўніверсітэце, з іншымі часта перасякаўся на гарадскіх мерапрыемствах, некага ведаў з інстаграма».

Дапамагаць у арганізацыі канферэнцыі взялать маркетолаг Насця Паліўка. Яна абтэлефанавала пляцоўкі, спікераў, размясціла прэс-рэлізы.

Як пачаць рабіць тое, што да гэтай пары не рашаўся.  Канферэнцыя “Старт 0” пазнаёміць з тымі, хто ў тэме

Падтрымаў ідэю дырэктар «Партала» Іван Петушок. Ён пагадзіўся даць памяшканне для цікавай сустрэчы бясплатна. «У выніку ўся арганізацыя абышлася ў 7 рублёў. Купіў чай і печыўкі для сустрэчы».

Па словах Андрэя, удзельнікаў сабралася столькі, што ледзь змясціліся ў «Партале». «Я атрымаў доказ, што попыт на такі фармат ёсць, што людзям сапраўды цікава, што спікеры і тэмы былі падабраныя ўдала».

Рэальныя людзі строме гісторый з інтэрнэту

«Я малады журналіст, аўтар. Мне важна расказваць пра сваю дзейнасць, — распавёў адзін са спікераў канферэнцыі, Руслан Кулевіч. — Я пішу з 2014 года, але ўсё роўна ў пошуку сваіх чытачоў, зацікаўлены ў новай аўдыторыі. Пасля канферэнцыі многія падпісаліся на мае старонкі ў сацсетках, пісалі мне, прыйшлі на прэзентацыю кнігі. Па выніку я атрымаў новую аўдыторыю, пазнаёміўся з іншымі спікерамі, у якіх ёсць чаму павучыцца».


Чытай таксама: «Хто нас, пенсіянераў, ведаў? А ён зрабіў нас героямі». У Гродне прадставілі новую кнігу Руслана Кулевіча

Як пачаць рабіць тое, што да гэтай пары не рашаўся.  Канферэнцыя “Старт 0” пазнаёміць з тымі, хто ў тэме
«Выступалі людзі, на якіх я падпісана ў сацсетках. Прыйсці і паслухаць іх ужывую — ўжо цікава, — распавяла Анастасія Уткіна, адна з удзельніц сустрэчы. — У інтэрнэце можна знайсці што заўгодна. Але гэта будзе агульная інфармацыя, або вопыт нейкіх людзей, вельмі далёкіх ад цябе. Яны здаюцца нашмат больш таленавітымі, разумнейшымі, багацейшымі, чым ты. На канферэнцыі былі звычайныя гродзенцы, якія дасягнулі сваёй мэты, пачаўшы з нуля. Калі слухаеш іх, разумееш, што яны былі калісьці ні з чым, не ведалі, што рабіць далей, сядзелі без працы або працавалі не там, дзе хацелі. Рэальныя гісторыі нашмат больш каштоўны некалькіх артыкулаў у гугле».

Як пачаць рабіць тое, што да гэтай пары не рашаўся.  Канферэнцыя “Старт 0” пазнаёміць з тымі, хто ў тэме

Па словах Аляксея Апімаха, зацікавіў ўжо сам экспрэс-фармат канферэнцыі: «Я не ішоў туды за чымсьці канкрэтным. Было цікава ўбачыць гэтых людзей, паслухаць рэальныя гісторыі. Такі фармат дазваляе раскрыць тэму шырэй, а пытанні з аўдыторыі дазваляюць убачыць тэму пад іншым вуглом. Могуць узнікнуць нестандартныя і яшчэ больш цікавыя ідэі. Пасля канферэнцыі я ўзяў сабе на ўзбраенне некалькі практык і талковых думак і ўжо паспяхова імі карыстаюся».

«Перш за ўсё — гэта вопыт. Вопыт выступлення, абмену думкамі з іншымі людзьмі, напрацоўкі новых сувязяў. Для сябе асабіста зрабіла высновы з нагоды публічных выступленняў», — кажа Наста Паліўка, суарганізатарка і спікерка канферэнцыі.

Не пра кошт, а пра каштоўнасць

Андрэй Віктараў кажа, што поспех першай канферэнцыі не дае маральнага права спыніцца.

Як пачаць рабіць тое, што да гэтай пары не рашаўся.  Канферэнцыя “Старт 0” пазнаёміць з тымі, хто ў тэме

Хацелася б, каб такія канферэнцыі маглі арганізоўваць у любым горадзе, аграгарадку, нават самай маленькай вёсцы. «Старт 0″ - не пра кошт, а пра каштоўнасць. Цяпер у мяне ёсць невялікая каманда і вялікія планы».


Жадаючых даведацца больш аб магчымасцях бюджэтных падарожжаў, арганізатары запрашаюць на тэматычную канферэнцыю ў Цэнтр гарадскога жыцця на Кірава 3, 30 студзеня. Пачатак сустрэчы ў 18.30.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life