Пакуль новы турыстычны брэнд Гродна можна ўбачыць на прыпынку на вуліцы Астроўскага. Яго ўпрыгожылі 16 студзеня.

У аддзеле спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама распавялі, што ў Гродне прадоўжыцца работа па ўкараненні турыстычнага брэнда на вуліцы горада. Магчыма, выява брэнда з’явіцца на чарговых прыпынках, бігбордах і іншай вонкавай рэкламе ў Гродне.

Турыстычны брэнд Гродна з'яўляецца на вуліцах горадаТурыстычны брэнд Гродна выбралі 24 кастрычніка ў гарвыканкаме. Усяго ў двух турах на суд журы і гараджан прадставілі паўсотні прапаноў. Члены журы аддалі перавагу праекту брэсцкай студыі «GRAFIT». Некаторыя гродзенцы былі незадаволеныя выбарам і патрабавалі адмяніць вынікі конкурсу або правесці яго яшчэ раз. Але гарадскія ўлады ад абранага брэнда не адмовіліся і прадставілі яго афіцыйна ў снежні 2019 года.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life