У кастрычніку 2019 Гродзенская абласная бібліятэка імя Яўхіма Карскага пачала вялікі пераезд з Новага замка на вуліцу Карбышава, у былы будынак Нацыянальнага банка. Афіцыйна бібліятэку ў новым памяшканні адкрылі 14 студзеня.
На адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі аблвыканкама, пісьменнікі і гараджане, якія аднымі з першых хацелі пабачыць новы будынак бібліятэкі.
Гродзенская абласная бібліятэка імя Яўхіма Карскага ў 2020 годзе рыхтуецца адзначыць 190-годдзе з дня заснавання. Плануецца, што ў пачатку мая ў новым будынку пройдуць святочныя мерапрыемствы.
Чым цікавы новы будынак бібліятэкі?
Будынак на Карбышава, 17 быў пабудавана ў 1931 годзе ў стылі канструктывізму адмыслова пад банк. У свой час тут размяшчаліся павятовы банк, абласная кантора Дзяржбанка, абласная кантора Сельгасбанка і Нацыянальны банк Беларусі.