На краудфандынгавай платформе molamola.by арганізавалі збор сродкаў у падтрымку актывістаў. Гродзенцам прысудзілі штрафы за ўдзел і арганізацыю акцый за незалежнасць Беларусі.

Акцыя прайшла 15 снежня і сабрала каля 70 чалавек. У выніку асудзілі 5 гродзенцаў і прысудзілі агулам 120 базавых штрафаў. У планах кампаніі - сабраць 3 400 BYN. Стваральнікі кампаніі ўпэўненыя, што збяруць гэтыя грошы. Таксама грошы можна пакінуць у краме «Адметнасць» на Кірава, 3.


Штрафы ад 10 да 30 базавых. Гродзенскіх актывістаў судзілі за акцыю супраць інтэграцыі з Расіяй

Организатору акции против интеграции дали штраф 45 базовых. В знак протеста он порвал Конституцию


«Напрыканцы 2019 года кіраўнікі Беларусі і Расіі праводзілі напружаныя перамовы па пытаннях „інтэграцыі“. Беларусы расцэньваюць гэтыя сустрэчы, як гандль Незалежнасцю Бацькаўшчыны. 15 снежня амаль сотня гарадзенцаў выказаліся ў падтрымку Незалежнасці. Гэта кампанія — сбор сродкаў для дапамогі абаронцам сваёй Краіны», — сказана ў апісанні краудфандынгу.

Некалькі дзень назад у Беларусі распачалі нацыянальны збор сродкаў на дапамогу аштрафаваным і арыштаваным удзельнікам вулічных акцый супраць паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі. Сродкі збірае кампанія #BY_help.

— Варта адзначыць, што рэгіянальны збор — частка нацыянальнай кампаніі, і мы пашыраем так ахоп і аўдыторыю, — кажа Вадзім Саранчукоў, арганізатар збору ў Гродне. Калі не атрымаецца сабраць суму ў Гродне, актывісты атрымаюць частку з нацыянальнага збора.