Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў у гродзенца. Пацярпелы змог спагнаць з вайсковай часці 2141 у Гродне штомесяц пажыццёва 60% страчанага заробку. Так вырашыў суд міжгарнізоннага ваеннага суда. У 2023 годзе вайсковая частка пералічыла яму 8970 рублёў.

Пасля гэтага вайсковая частка падала іск да двух вінаватых у халатнасці аб кампенсацыі шкоды. Ісцец просіць спагнаць з іх па палове ад 8970 рублёў.

Справу разгледзелі 8 красавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. Адказнікі прызналі патрабаванні і папрасілі суд аб памяншэнні сумы і аб растэрміноўцы на 10 месяцаў.

Суд пагадзіўся зменшыць суму — з двух гродзенцаў спагоняць па 3000 рублёў. Яны будуць выплачваць па 300 рублёў у месяц. Таксама з іх спагналі дзяржпошліну — па 150 рублёў з кожнага.

Вайсковая часць 2141 — гэта Гродзенская памежная група, якая знаходзіцца на вуліцы Белуша ў Гродне. Вядома, што афіцэр-памежнік у/ч 2141 з Гродна капітан Аляксандр Васько падтрымаў пратэсты 2020 года.

Чытайце таксама: «Любая дзедаўшчына скончылася б трагедыяй». Як гродзенцы «касілі» ад войска