Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога ўводзіцца экалагічны падатак на транзіт нафты па тэрыторыі Беларусі. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
— У мэтах фарміравання крыніцы грашовых сродкаў для ліквідацыі магчымых экалагічных наступстваў у выпадку аварыі на магістральным нафтаправодзе або іншых непрадбачаных сітуацый, звязаных з перамяшчэннем нафты і нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі, для арганізацый, якія ажыццяўляюць транспарціроўку нафты і нафтапрадуктаў, устаноўлена стаўка падатку на прыбытак у памеры 50%, — паведамляе belta.by.
Акрамя таго, прызнана аб’ектам падаткаабкладання экалагічным падаткам транзітная транспарціроўка па тэрыторыі Беларусі нафты і нафтапрадуктаў магістральнымі трубаправодамі.
У 2018 году кампаніяй «Гомельтранснафта Дружба» было перапампаваныя 60,4 млн тон нафты, з іх 58,8 млн тон — пастаўкі з Расіі, нагадвае t*t.by.