10 студзеня ў дацкім горадзе Войнсе гродзенскія хакеісты стартавалі ў фінальным турніры Кантынентальнага кубка і абыгралі польскую “Краковію” – 2:0.

Пераможныя шайбы гродзенцы закінулі ў другім перыядзе.

“Нёман” – “Краковія” 2:0 (0:0, 2:0, 0:0)

галы:
20:57 1: 0 – Хурры (Хільтунен)
26:02 2: 0 – Кіслы (Рэмезаў, Грышанаў, – бол.)

Для гродзенцаў перамога у першым матчы турніру вельмі важна, бо ў суботу чырвона-чорныя ў вячэрнім матчы згуляюць з гаспадарамі спаборніцтваў “Сэндэрюске”.