Навіны

Хлопец з Інданезіі ажаніўся з гродзенкай і здымае пра іх адносіны відэа

У Гродне з’явіўся яшчэ адзін відэаблогер-замежнік. Аван з Інданезіі выкладвае на YouTube відэаролікі пра свае адносіны з беларускай і штодзённае жыццё ў Беларусі.

Аван пазнаёміўся з Оляй у траўні 2019 гады праз дадатак HelloTalk. Праз некалькі месяцаў гродзенка паляцела да хлопца ў Інданэзію. Там яны і пажаніліся.

«Я сцягнуў прыкладанне HelloTalk, каб папрактыкавацца ў замежных мовах: англійскай і іспанскай, — распавядае Аван. — Напачатку мы з Оляй проста перапісваліся пра ўсё: пра нашыя цікавасці, культурныя адрозненні. Праз некалькі месяцаў, калі мы зразумелі, што закаханыя, мы сталі планаваць вяселле. Оля прыляцела ў Інданезію з мамай, там мы і пажаніліся».

Гатовы застацца ў Беларусі

Пасля вяселля Оля вярнулася ў Беларусь, а Аван застаўся ў Інданезіі займацца легалізацыяй пасведчання аб шлюбе. Калі ўсе юрыдычныя фармальнасці былі вырашаны, хлопец прыляцеў да сваёй жонкі і новых сваякоў у Беларусь.

«Упершыню я пачуў пра Беларусь толькі тады, калі пазнаёміўся з Оляй. Я люблю падарожнічаць і знаходзіць розныя цікавыя месцы і моманты, бо я фатограф і відэааператар. У Беларусі я апынуўся ў сярэдзіне снежня. Мне падабаецца Гродна і ўся Беларусь таксама. Тут чыста, не так шматлюдна, як у Інданезіі, адкрываюцца прыгожыя панарамы горада, якія хочацца фатаграфаваць. Я зараз тут і я гатовы застацца жыць са сваёй жонкай. Лад жыцця гродзенцаў, надвор’е — усё новае і незвычайнае для мяне, але я думаю, што хутка прызвычаюся».

«Магчыма, нехта натхніцца нашай гісторыяй»

Аван пачаў здымаць відэа і выкладваць у інтэрнэт яшчэ ў Інданезіі.

«Мы з жонкай вядзем канал Awan & Olya на YouTube, дзе выкладваем відэа пра нашы адносіны і паўсядзённае жыццё. Хочам захаваць важныя для нас моманты і паказаць людзям, што каханне можа злучыць зусім розных людзей. Тысячы кіламетраў адлегласці - не перашкода. Магчыма, хтосьці натхніцца нашай гісторыяй і таксама знойдзе сваё шчасце за межамі Радзімы.

У будучыні я планую здымаць кароткаметражныя фільмы пра Беларусь. Спадзяюся, што людзі будуць глядзець і падтрымаюць мяне. Я ўсё яшчэ вучуся быць добрым фатографам, здымаць відэа і мантаваць. Я спадзяюся, што змагу ў будучыні знайсці працу ў Беларусі, пачну зарабляць грошы для маёй сям'і, мы зможам нарадзіць дзяцей і будзем жыць шчасліва".

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025