Паводле папярэдняй інфармацыі, грамадзян Беларусі на борце ўкраінскага самалёта, які разбіўся ў Іране, не было. Пра гэта паведаміла belta.by са спасылкай на прэс-службу МЗС Беларусі. Амбасада Беларусі ў Іране працягвае ўдакладняць сітуацыю.

Сёння рана раніцай ўкраінскі Boeing 737 «Міжнародных авіяліній Украіны», на борце якога знаходзіліся 177 чалавек, разбіўся неўзабаве пасля ўзлёту з аэрапорта Імама Хамейні ў Тэгеране. Самалёт накіроўваўся ў Кіеў.

Іранскае інфармацыйнае агенцтва IRNA са спасылкай на прадстаўніка аэрапорта паведаміла, што ўсе яны загінулі. Гэтую інфармацыю пацвердзіў МЗС Украіны, спасылаючыся на звесткі ад МАУ.

Усе 177 чалавек з борта ўкраінскага самалёта, які разбіўся ў Іране, загінулі. Абноўлена
Iranian_RCS, Twitter
Прычынай крушэння украінскага «Боінга» ў Іране стаў пажар рухавікоў. Гэта абвесціў кіраўнік прэс-службы Міністэрства дарог і гарадскога развіцця Ірана Касім Нізамі, піша rbc.ru.
Усе 177 чалавек з борта ўкраінскага самалёта, які разбіўся ў Іране, загінулі. Абноўлена
Mohammad Nasiri, AP
«Цяпер нам вядомая наступная інфармацыя па краінах паходжання якія загінулі ў катастрофе PS752: Іран — 82; Канада — 63; Украіна — 2 + 9 (экіпаж); Швецыя — 10; Афганістан — 4; ФРГ — 3; Вялікабрытанія — 3», — паведаміў міністр замежных спраў Украіны Вадзім Пристайко.
Усе 177 чалавек з борта ўкраінскага самалёта, які разбіўся ў Іране, загінулі. Абноўлена
Mohammad Nasiri, AP 1
Усе 177 чалавек з борта ўкраінскага самалёта, які разбіўся ў Іране, загінулі. Абноўлена

Усе 177 чалавек з борта ўкраінскага самалёта, які разбіўся ў Іране, загінулі. Абноўлена

Пра гэтаы Boeing 737−800 вядома, што ён быў пабудаваны ўсяго крыху больш за тры з паловай гады таму. Увесь час, з ліпеня 2016 года, служыў у флоце МАУ, а апошняе планавае тэхабслугоўванне самалёт прайшоў 7 студзеня.

У Кіеў гэты борт павінен быў прыбыць у 08:33. Пры гэтым яго вылет з Тэгерана па нейкай прычыне быў адкладзены на 55 хвілін, піша onliner.by.

Паводле звестак Telegram-канала"Пул первого", Аляксандр Лукашэнка выслаў тэлеграму ў Кіеў з спачуваннямі Зяленскаму і ўкраінцам ў сувязі з крушэннем самалёта ў Іране.

Усе 177 чалавек з борта ўкраінскага самалёта, які разбіўся ў Іране, загінулі. Абноўлена

Усе 177 чалавек з борта ўкраінскага самалёта, які разбіўся ў Іране, загінулі. Абноўлена

Соболезнования, конечно, будут на