Нецвярозы мужчына з бензапілой у руках 3 студзеня каля 19:00 прыйшоў на аўтобусны прыпынак. Ён завёў інструмент і стаў крычаць, што знішчыць прыпынак і пакалечыць 36-гадовую жанчыну, якая ў той момант там знаходзілася, паведаміла прэс-служба МУС.

Неўзабаве малады чалавек заглушыў бензапілу і сышоў, а жанчына паведаміла пра гэта ў міліцыю.

Аператыўнікі высветлілі асобу фігуранта, расказаў першы намеснік начальніка Кастрычніцкага РАУС Вячаслаў Дземідовіч. У момант затрымання 22-гадовы раней неаднаразова судзімы гродзенец быў нецвярозы і сваю віну адмаўляў. Але, працверазеўшы, прызнаўся. Айчым падазраванага распавёў,
што такім незвычайным чынам малады чалавек хацеў пазнаёміцца ​​з дзяўчынай.

Матэрыялы перададзеныя ў Гродзенскі міжраённы аддзел следчага камітэта.