нерухомасць у Гродне

У 37-гадовага мужчыны, які 3 лістапада разбіў пяць аўтамабіляў каля Кастрычніцкага РАУС Гродна пры ператрусе дома знайшлі і канфіскавалі рэчыва расліннага паходжання. Побач са скруткам таксама ляжалі два корпусы ад ручак з нагарам, паведамілі ў Следчым камітэце.

Гэта сумесь асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў для курэння. На канфіскаваных карпусах ручак таксама маюцца следавыя колькасці псіхатропу, выявілі судовыя эксперты.

Акрамя хуліганства, у дачыненні да гродзенца распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 328 КК (незаконны абарот псіхатропных рэчываў). Па гэтым артыкуле яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі. Мужчыну заключылі пад варту. Раней яго неаднаразова прыцягвалі да крымінальнай адказнасці.

Выпил, почитал новости и битой разбил пять автомобилей